Беларусы займаюць другое месца ў «чорным спісе» Літвы

Амаль двум тысячам замежнікаў забаронена прыязджаць у Літву. Найбольш у «чорным спісе» расіян — 243 чалавекі, беларусы на другім месцы — 149 чалавек.
Таксама «персонамі нон-грата» названыя дзесяткі грамадзян Украіны, Малдовы, Вьетнама, Індыі.

Непажаданымі асобамі ў Літве становяцца не толькі асобы, якія ўяўляюць небяспеку для дзяржавы і грамадскага парадку, але і тыя, каму было адмоўлена ў візе альбо яна была ануляваная да ўезду ў краіну.

Таксама ў спіс патрапілі замежнікі, якія спрабавалі незаконна выехаць з Літвы, паведамляе літоўская газета Respublika.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі