Беларусы заваявалі два”золаты”на чэмпіянаце свету па веславанні
![Беларусы заваявалі два”золаты”на чэмпіянаце свету па веславанні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vesl_0.jpg.webp?itok=zcmpvFGX)
Беларусы заяваявалі два “золаты” на чэмпіянаце свету па веславанні, які праходзіць у Партугаліі. Каміла Бобр і Алена Наздрова выступалі ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 метраў і ўпэўнена абышлі канкурэнтак у вырашальным заездзе.
Алена Наздрова раней ужо заваёўвала ўзнагароды на гэтым чэмпіянаце: яна мела серабро ў каноэ-адзіночцы на дыстанцыіі 500 метраў і бронзу — у тым самым відзе, але на дыстанцыі 200 метраў.
Арцём Козыр сёння выступаў у каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 200 метраў і таксама заваяваў “золата”. Цяпер ён трохразовы чэмпіён свету ў гэтай дысцыпліне.