Беларусы заплацілі за перавышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы больш за $1 млн

Беларусы заплацілі за перавышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы больш за $1 млн

Беларусы заплацілі за перавышэнне лімітаў на пасылкі з-за мяжы больш за 1 мільён долараў (2,4 млн рублёў). Такія дадзеныя за мінулы год паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі. У 2016-м у нашу краіну з-за мяжы даслалі 12,7 млн пасылак. Ліміты ў 22 еўра перавысіў толькі 1% пасылак, якія атрымалі фізічныя асобы. За ўсё, што перавышае ліміт (а гэта яшчэ і не больш за 10 кг, незалежна ад колькасці пакупак), трэба плаціць 30% з сумы перавышэння. Дадаткова неабходна заплаціць мытны збор у памеры 5 еўра за здзяйсненне мытных аперацый за кожную пасылку.

Стала вядома, што ў 2016 годзе каля 1,6% пасылак з замежжа вярнулі назад з-за таго, што фізічныя асобы адмовіліся іх прымаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі