Беларусы за незалежнасць — як давесці гэта ўладам, каб яны пачулі?

Беларусы за незалежнасць — як давесці гэта ўладам, каб яны пачулі?

Да гэтага часу невядома, якія “дарожныя карты” паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі збіраюцца падпісаць Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на пачатку снежня. Беларускія ўлады пераконваюць, што “незалежнасць — гэта святое” і ніхто здаваць суверэнітэт краіны не збіраецца, але далёка не ўсе беларусы ў гэта вераць. І плануюць давесці ўладам, што яны — супраць. Вось толькі з формай дэманстрацыі сваёй нязгоды вызначыцца ніяк не могуць. Дакладней, паразумецца ў тым, якая з формаў найлепшая і калі больш эфектыўна яе дэманстраваць: 7 снежня мітынгам на плошчы ў цэнтры Мінска ці... 7 снежня, але ланцугом уздоўж цэнтральнага праспекта?

Ці гатовыя беларусы да вулічнай дэманстрацыі сваіх незалежніцкіх настрояў? Ці варта заклікаць людзей на плошчу, калі гарантыі на масавую акцыю няма? Калі не мітынг, то што лепш прадэманструе жаданне незалежнасці ў беларусаў? І калі гэта лепш дэманстраваць?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" пісьменнік Павел Севярынец і актывіст грамадскай кампаніі “Свежы вецер” стваральнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі