Вы тут

Беларусы выйгралі дзве ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце

Алег Рабцаў і Уладзіслаў Ганчароў​ / БелТА

Каманда Беларусі выйграла дзве ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце. Мужчынская пара (у ёй разам з Алегам Рабцавым выступае Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў) узяла "золата". Жаночая пара (Кацярына Яршова і Вікторыя Куйдан) — "срэбра".

Праграму беларускіх батутыстаў ў сінхронных скачках суддзі ацанілі ў 51,990 бала. Партугальскі дуэт, які заняў у выніковым пратаколе другое месца, атрымаў ацэнку ў 50,250 бала. Беларускія батутысткі ж саступілі расіянкам Сусане Качасок і Ганне Карнецкай.

Чэмпіянат праходзіць гэтымі днямі ў Сочы.

Вынік Ганчарова і Рабцава — добрая заяўка на медалі на Алімпіядзе ў Токіа, якая пройдзе летам.

Вядома, што Уладзіслаў Ганчароў пасля прэзідэнцкіх выбараў паставіў свой подпіс пад лістом праўладных спартоўцаў. Каментаваць гэта пераможца Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра адмовіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.