Беларусы выпусцілі цішоткі з незвычайнай выявай мінскай Асмалоўкі
![“Сваю Асмалоўку нашу з сабой”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/1.2.jpg.webp?itok=SKUusobi)
“Сваю Асмалоўку нашу з сабой” / Кірыл Стаселька
Праект Lizpinium выпусціў цішоткі з беларускімі прынтамі і слоганам “Сваю Асмалоўку нашу з сабой”. На іх стылізаваны від на гэты гістарычны раён зверху.
Як кажуць аўтары, гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, блізкую нашаму сэрцу. Пра месцы, дзе мы пакінулі часцінку сябе, якія натхняюць, з якімі звязаныя дарагія ўспаміны.
У іншым прынце — “Саламяныя павукі” — аўтары спалучылі абрысы Беларусі з традыцыйнымі беларускімі вырабамі — саламянымі павукамі. Як цэлае немагчыма без кожнага асобнага элемента, так і культура ёсць вынікам спалучэння мноства элементаў.
Аўтары нагадваюць: “Перш за ўсё, ані Беларусь, ані беларуская культура немагчымыя без нас з вамі! То не забывайцеся, калі ласка, на гэта”.
![Беларусы выпусцілі цішоткі з незвычайнай выявай мінскай Асмалоўкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/3.2.jpg.webp?itok=VnPGAgIH)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.