Беларусы Варшавы зладзілі велапрабег у гонар Булак-Балаховіча (фота)

15 траўня ў Варшаве адбыўся велапрабег, прымеркаваны да 70-й гадавіны са дня смерці беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча. У велапрабегу памяці ўзялі ўдзел больш як 20 беларусаў, якія жывуць у Варшаве. Да іх далучыліся салідарныя палякі. Ініцыятарам велапрабегу стала арганізацыя "Беларуская нацыянальная памяць". Удзельнікі прабегу праехалі калі 14 кіламетраў вуліцамі Варшавы. Яны наведалі памятную шыльду ў гонар Булак-Балаховіча, а таксама яго сімвалічную магілу, што знаходзіцца на Павонзкіх вайсковых могілках.

Нагадаем, што славуты беларускі генерал быў забіты Гестапа ў Варшаве 10 траўня 1940 года. Дагэтуль не знойдзена цела генерала. Невядомыя і абставіны яго трагічнай смерці.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі