Беларусы ўдзельнічаюць у фэсце саламянага мастацтва на Валыні

У міжнародным фэсце саламянага мастацтва прымаюць удзел майстры з Беларусі. Ён пачаўся ў нядзелю на Валыні. У фестывалі ўдзельнічаюць каля 100 майстроў з 10 краінаў свету. Як інфармуе сайт korrespondent.net, на працягу сямі дзён пройдуць майстар-класы, будзе наладжаная выстава-продаж творчых прац удзельнікаў і нават міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Паведамляецца, што фэст паспрыяе адраджэнню, захаванню і развіццю народных традыцый і інавацый у індывідуальнай творчасці майстроў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі