Беларусы ў ліпені прадалі валюты на $100 млн больш, чым купілі

Беларусы ў ліпені прадалі валюты на $100 млн больш, чым купілі

Беларусы ў ліпені прадалі валюты на $100 млн больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя, апублікаваныя Нацыянальным банкам. У мінулым месяцы насельніцтва нашай краіны прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на 715 мільёнаў долараў, а купіла — на $607 млн. У студзені-ліпені 2017-га сума прададзенай беларусамі валюты складае 4,675 млрд долараў, набытай — 3,433 млрд долараў.

Што да суб’ектаў гаспадарання, рэзідэнтаў Беларусі, то сёлета яны прадалі валюты на 10,387 млрд долараў, а купілі — 10,464 млрд долараў. Нерэзідэнты Беларусі прадалі валюты больш, чым купілі — адпаведна 285,6 млн долараў і 75,66 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі