Беларусы сёлета займалі другое месца па колькасці замежных студэнтаў у Польшчы

Грамадзяне Беларусі сёлета займалі другое месца па колькасці замежных студэнтаў у Польшчы. У мінулым навучальным годзе іх налічвалася крыху больш за 11 тысяч чалавек. На першым месцы былі ўкраінцы — каля 36 тысяч. Агульная колькасць студэнтаў-замежнікаў — 86 тысяч. Пра гэта сведчаць даныя Цэнтра апрацоўкі інфармацыі Нацыянальнага даследчага інстытута Польшчы.

Колькасць беларусаў у ВНУ Польшчы штогод прырастае прыкладна на 1400 чалавек. У 2012-м іх налічвалася 2344 чалавекі, у 2020-м — 9,7 тысячы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.