Беларусы спрабуюць вярнуць марлевыя маскі і лекі назад у аптэкі

Некалькі падобных выпадкаў зафіксавала Беларускае таварыства абароны спажыўцоў.

Як адзначыла старшыня арганізацыі Ганна Суша, паўтараецца сітуацыя
пачатку года, калі шматлікія беларусы паддаліся паніцы і падчас
ажыятажнага попыту набылі непатрэбную бытавую тэхніку (тэлевізары,
халадзільнікі), а потым спрабавалі яе здаць у крамы.

У сітуацыі з
лекамі і маскамі беларусам не пашанцавала. Згодна з законам, лекавыя
сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння ўключаныя ў пералік тавараў,
якія нельга вяртаць, інфармуе БЕЛТА.