Беларусы пераходзяць на электронныя бальнічныя

Беларусы пераходзяць на электронныя бальнічныя

Міністэрства аховы здароўя змяніла правілы выдачы бальнічных, паведамляе прэс-служба ведамства. Адпаведная пастанова афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале

Новаўвядзенні пачнуцца з 31 студзеня 2019 года. Змены закранулі як парадак выдачы дакументаў — лістка непрацаздольнасці і даведкі аб часовай непрацаздольнасцi, так і парадак іх афармлення.

Плануецца, што ўсе бальнічныя ў Беларусі стануць электроннымі. Гэта ў каментары Еўрарадыё пацвердзіла прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Барадун. Пры гэтым папяровыя лісткі непрацаздольнасці (даведкі аб часовай непрацаздольнасці) будуць выдавацца да таго часу, пакуль не скончацца ўжо надрукаваныя бланкі. 

Новы закон удакладняе кола асобаў, якім выдаецца лісток непрацаздольнасці і даведка аб часовай непрацаздольнасці, а таксама ў дакуменце дэталізуюцца выпадкі іх выдачы. Асобам працаздольнага ўзросту, якія не працавалі і не стаяць на ўліку на біржы працы ў якасці зарэгістраваных беспрацоўных, будзе выдавацца даведка аб часовай непрацаздольнасці.

Больш падрабязна пра іншыя змены пры выдачы бальнічных можна паглядзець на сайце Мінздароўя.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 19.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі