Беларусы павучацца ў немцаў весці сельскую гаспадарку

Сучасныя метады вядзення сельскай гаспадаркі вывучаць беларускія адмыслоўцы падчас паездкі ў Нямеччыну 13—22 верасня. Гэта сумесны праект міжнароднага гуманітарна-асветніцкага фонду "Жывое партнёрства" (Мінск) і арганізацыі "Maennerarbeit" Інстытута царквы і грамадства Евангелічнай царквы Вестфаліі (Нямеччына). Як паведаміў БелаПАН выканаўчы дырэктар фонду "Жывое партнёрства" Алег Сівагракаў, мэта паездкі — вывучэнне доследу зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія па ўстойлівым развіцці сельскіх тэрыторый, развіцці мясцовых супольнасцяў, тэорыі і практыцы вядзення сучаснай сельгасвытворчасці.  Праграма паездкі прадугледжвае наведванне нямецкіх прадпрыемстваў экалагічна чыстай сельскай гаспадаркі, азнаямленне з метадамі працы і інавацыйнымі тэхналогіямі. У якасці дакладчыкаў запрошаныя эксперты Вестфаліі з навукова-даследчых арганізацый і ўніверсітэтаў, а таксама адмыслоўцы-практыкі. Плануецца, што ўдзельнікамі паездкі будуць прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў, кааператываў, фермерскіх гаспадарак, спецыялісты з органаў дзяржаўнага кіравання і няўрадавых арганізацый. Адбор кандыдатаў вядзе фонд "Жывое партнёрства".
БелаПАН
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі