Беларусы пацярпелі ў сутыкненні фуры з аўтобусам пад Калугай

Беларусы пацярпелі ў сутыкненні фуры з аўтобусам пад Калугай

Беларусы пацярпелі ў сутыкненні фуры з пасажырскім аўтобусам, якое адбылося ўночы на 15 жніўня недалёка ад расійскага горада Калуга. ДТЗ аблыорся каля 3:30 уночы на 138-м кіламетры трасы Масква — Малаяраславец — Рослаў.

Па папярэдняй інфармацыі з прэс-службы Калужскага абласнога ўпраўлення МУС Расіі, сутыкненне справакаваў Volkswagen Multivan, што выехаў на сустрэчную паласу, а пасля і вылецеў у кювет. Грузавы аўтамабіль Mercedes-Benz і аўтобус Neoplan вымушаныя былі змяніць напрамкі руху і сутыкнуліся па датычнай.

У выніку аварыі адзін чалавек загінуў, дзевяць траўмаваныя. Сярод пацярпелых ёсць грамадзяне Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў.

“Амбасада Беларусі ў Расіі падтрымлівае кантакт з лячэбнымі ўстановамі, дзе знаходзяцца беларусы, якія пацярпелі ў ДТЗ на Калужскай шашы”, — дадалі ў МЗС.

Беларусы пацярпелі ў сутыкненні фуры з аўтобусам пад Калугай
VW у кювеце. Фота: 40.мвд.рф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі