Беларусы і казахі просяць Расію дапамагчы з эвакуацыяй людзей з Непала

Пасольства Беларусі і Казахстана звярнуліся ў пасольства Расіі ў Індыі з просьбай дапамагчы эвакуяваць сваіх грамадзян з Непала. Пра гэта паведаміў загадчык консульскім аддзелам расійскай амбасады ў Індыі Міхаіл Вераб'ёў.

Паводле яго слоў, беларусы і казахі просяць расіян дапамагчы вывезці людзей на самалётах МНС Расіі. Два самалёты знаходзяцца ў Нью-Дэлі і чакаюць дазвол на вылет у Катманду. Гаворка ідзе "пра некалькіх" грамадзян Беларусі і шэсць грамадзян Казахстана, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, у выніку магутнага землятрусу ў Непале загінулі 4310 чалавек, паранена 7853, тысячы будынкаў былі разбураныя. І падземныя штуршкі працягваюцца на працягу трох дзён. З краіны спрабуюць выехаць турысты-беларусы, але аэрапорты перапоўненыя.

Як паведамляла Еўрарадыё, учора з'явілася інфармацыя, што ў адным выпадку беларусам адмовілі ў эвакуацыі з Непала разам з грамадзянамі Еўрасаюза.

Беларускі блогер і журналіст распавёў у Фэйсбуку пра землятрус у Непале

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі