Вы тут

Беларусу, якія ваяваў на Данбасе, на тры гады забаранілі ўезд ва Украіну

svaboda.org

Беларусу Дзмітрыю, якія ваяваў на Данбасе ў складзе добраахвотніцкіх падраздзяленняў "Азоў" і "Правы сектар", на тры гады забаранілі ўезд ва Украіну. Як інфармуе Радыё Свабода, зроблена гэта было на падставе парушэння тэрмінаў знаходжання замежных грамадзян на ўкраінскай тэрыторыі. Беларус разам з жонкай у лістападзе мінулага года ехаў на адпачынак у замежжа. У аэрапорце "Барыспаль" украінскія памежнікі і выявілі пратэрмінаванне дакумента на часовае пражыванне. Беларуса аштрафавалі, але ён адмовіўся аплачваць штраф, звярнуўся ў суд.

Дзмітрый стала жыве ва Украіне з 2015 года, быў паранены падчас баёў на Данбасе. Ён мае дзейны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, які заканчваецца ў лютым 2021 года. Беларус сцвярджае, што знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі на законных падставах. Ён спадзяецца, што рашэнне пра забарону на ўезд будзе адмененае.

svaboda.org