Вы тут

Беларуску Вандар'еву накаўтавалі на турніры па MMA ў Японіі

Фота з Інстаграма Кацярыны Вандар'ева​й

Трохразовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе, беларуска Кацярына Вандар'ева прайграла амерыканцы Джанет Тод на турніры One FC ў Токіа. У другім раўндзе 28-гадовая Вандар'ева прапусціла ўдар нагой у галаву і не змагла прадоўжыць паядынак, піша championat.com.

"Сёння я прайграла! Ведала ж, што з амерыканкай нельга раскрывацца, але ў выніку злавіла хай-кік. Нават не ведаю пакуль, ці засмуцілася я моцна... Шчыра кажучы, пасля ўсяго перажытага ў Японіі ў плане арганізацыі і допуску да бою ўнутры адна палёгка, што лячу нарэшце дадому, што ўсё скончылася. Дзякуй маёй саперніцы за бой, я ведаю, гэта зробіць мяне мацнейшай! Мне, напэўна, патрэбны быў гэты штурхель. Усім дзякуй за падтрымку, я гэта цаню... вельмі. Ну а я іду далей", — напісала Кацярына ў сваім Інстаграме.

Кацярына Вандар'ева — беларуская спартсменка, якая выступае ў кікбоксінгу і тайскім боксе. Неаднаразовая чэмпіёнка свету і Еўропы, пераможца розных турніраў сярод аматараў і прафесіяналаў. Майстар спорту міжнароднага класа.