Беларускія вайскоўцы пройдуць навучаньне на курсах НАТА

У адпаведнасці з Індывідуальнай праграмай партнёрства Беларусі і Арганізацыі паўночнаатлантычнага дагавора два прадстаўнікі беларускіх Узброеных сіл пройдуць навучанне на курсах школы НАТА ў Нямеччыне. Як паведамілі ў Міністэрстве абароны нашай краіны, праграмай курсу па ўзброеным урэгуляванні крызісных сітуацый прадугледжана вывучэнне падыходаў і нарматыўных дакументаў НАТА па гэтай праблематыцы, а таксама пытанняў узаемадзеяння структур Альянса з краінамі-партнёрамі і міжнароднымі арганізацыямі пры ўрэгуляванні крызісных сітуацый з выкарыстаннем узброеных сіл.

Арганізатары курсаў таксама азнаёмяць вайскоўцаў з парадкам падрыхтоўкі і правядзення заняткаў з асабовым складам, які плануецца задзейнічаць у правядзенні міратворчых аперацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі