Беларускія турысты найдаўжэй адпачываюць у Літве

11,5 тыс. беларускіх турыстаў наведалі Літву за першы квартал 2009 года (агулам турыстаў было 242 тыс.). І калі кожны турыст у сярэднім праводзіў у розных установах адпачынку тры ночы і чатыры дні, дык беларусы адпачываюць найдаўжэй — звычайна нашыя землякі выбіраюцьпадарожжа з пяцю начоўкамі.

Як адзначае газета Online Калининград, турыстычны бізнэс у Літве сёлета перажывае не самыя лепшыя часы. Калі ў Паланзе замежнікаў менш не стала, дык далёкія ад мора Друскенікі стала наведваць менш людзей. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі