Беларускія тэнісісты не прайшлі кваліфікацыю Кубка Дэвіса

tennis.by
tennis.by

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе прайграла ў кваліфікацыі Кубка Дэвіса камандзе Германіі і не прайшла ў фінальную стадыю турніру. Матч Беларусь-Германія ў Дзюсельдорфе скончыўся 7 сакавіка з лікам 4:1 на карысць гаспадароў.

У апошнім паядынку, яки ўжо не меў значэння, малады беларус Данііл Астапенка саступіў у дзвюх партыях немцу Дамініка Кепферу — 0:6, 2:6. А ў вырашальным матчы лідэраў зборных пры ліку 2:1 на карысць Германіі Ягор Герасімаў прайграў Яну-Леанарду Штуффу — 3:6, 2:6. Адзіны паядынак для беларускай каманды выйграў той жа Ягор Герасімаў ў першы дзень матчу ў Піліпа Кольшрайбера — 4:6, 7:5, 7:6.

А вось жаночая зборная Беларусі па тэнісе ў фінальную стадыю Кубка Федэрацый трапіла. У лютым, як паведамляла Еўрарадыё, беларускія тэнісісткі абыгралі ў кваліфікацыі каманду Францыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі