Беларускія тэнісісты датэрмінова выйгралі ў ірландцаў у матчы Кубка Дэвіса

У парнай сустрэчы Максім Мірны і Аляксандр Буры перамаглі Джэймса Класкі і Дэвіда О’Хара ў пяці сэтах — 6:7 (3:7), 7:6 (8:6), 5:7, 7:6 (10:8), 6:2. Матч доўжыўся чатыры з паловай гадзіны.



У першы дзень, 31 студзеня Дзмітрый Жырмант з лікам 6:2, 6:4, 6:2 выйграў у Дэніэла Глэнсі, а Ягор Герасімаў перамог Джона Морысі — 6:4, 6:1, 6:2. 2 лютага Жырмант сустрэнецца з Морысі, а Герасімаў — з Глэнсі.


Пераможца матчу ў другім коле (4-6 красавіка) згуляе з найлепшым у пару Малдова — Егіпет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі