Беларускія тэнісісты атрымалі перамогу над Латвіяй у Кубку Дэвіса

Беларускія тэнісісты атрымалі перамогу над Латвіяй у Кубку Дэвіса

Мужчынская тэнісная зборная Беларусі атрымала ў Мінску перамогу над камандай Латвіі ў матчы 2-га раўнда Еўра-Афрыканскай групы ІІ Кубка Дэвіса. Героем стаў Ілля Івашка, які двойчы выйграў у латвійскіх тэнісістаў. Спачатку ён перамог Марцінса Поджуса — 6:4, 6:2, 7:5, а ў нядзелю, пры ліку 2:1 на карысць беларусаў, выйграў у Яніса Поджуса — 6:2, 7:5, 6:0. Лік стаў 3:1 на карысць нашай каманды.

Паядынак Яраслава Шылы і Марцінса Поджуса ўжо не ўплываў на вынік матчу. Беларус выйграў з лікам 7:6, 6:3. Вынік матчу Беларусь — Латвія — 4:1.

У паўфінале Еўра-Афрыканскай групы ІІ Кубка Дэвіса зборная Беларусі сустрэнецца з пераможцам матчу Данія — Фінляндыя.

Беларускія тэнісісты атрымалі перамогу над Латвіяй у Кубку Дэвіса
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі