Беларускія тэнісісты атрымалі дзве перамогі ў матчы Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты атрымалі дзве перамогі ў матчы Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты атрымалі дзве перамогі ў матчы Кубка Дэвіса. 15 ліпеня ў першым матчы другога раўнда Еўра-Афрыканскай групы ІІ супраць зборнай Латвіі Ілля Івашка перамог Марцінса Поджуса — 6:4, 6:2, 7:5. У другім матчы Яраслаў Шыла ў трох сэтах абыграў Мікеліса Лібіеціса — 6:2, 6:1, 6:3.

Такім чынам, пасля першага гульнявога дня нашы тэністы вядуць з лікам 2:0.

16 ліпеня беларускі тандэм Аляксандр Буры/Андрэй Васілеўскі пазмагаецца з парай Яніс Поджус/Рудольфс Мендышс. 17 ліпеня адбудуцца два адзіночныя паядынкі — Яраслаў Шыла згуляе з Марцінсам Поджусам, а Ілля Івашка пазмагаецца з Мікелісам Лібецісам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі