Беларускія тэнісісткі без Азаранкі прайгралі шведскай зборнай

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе прайграла камандзе Швецыі вырашальны матч за першае месца ў групе “С” Еўра-Афрыканскай зоны-I.
Паражэнні пацярпелі ў сваіх матчах Дар’я Кустова – 3:6 і 1:6 ад Ёханы Ларсан і Вольга Гаварцова – 2:6 і 2:6 ад Сафіі Арвідсан. Таму вынік парнай сустрэчы ўжо не можа паўплываць на канчатковы лік паядынку Беларусь-Швецыя.

Шведскія тэнісісткі працягваюць барацьбу за дзве пуцёўкі ў плэй-оф Сусветнай групы-II.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі