Беларускія стралкі прывязуць з Іспаніі яшчэ адну “бронзу”

Беларусы заваявалі другую “бронзу” на чэмпіянаце Еўропы па стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі, які праходзіць у іспанскай Гранадзе. У камандным заліку мужчынская зборная Беларусі заняла трэцяе месца ў стральбе лежачы з дыстанцыі 300 метраў, набраўшы 1780 ачкоў. Чэмпіёнамі сталі шведы — 1785 балаў, на тры балы менш у немцаў.

Нагадаем, што першую бронзу цяперашняга чэмпіянату мужчынская зборная Беларусі выйграла ў стральбе лежачы з дробнакалібернай вінтоўкі з дыстанцыі 50 метраў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі