Беларускія сіноптыкі зрабілі штармавое папярэджанне на 9 жніўня

9 жніўня ў Беларусі чакаецца пагаршэнне надвор'я. Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, уначы на захадзе краіны чакаюцца навальніцы.  Днём у суботу месцамі па Беларусі чакаюцца навальніцы, магчымы град і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 11 градусаў на ўсходзе, да 19 градусаў у заходніх раёнах. Днём чакаецца 20-26 градусаў, у паўднёва-усходняй частцы Беларусі - да +29. 

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі