Беларускія памежнікі затрымалі грамадзянку Швецыі, якая ішла з Украіны ў Расію

Беларускія памежнікі затрымалі грамадзянку Швецыі, якая ішла з Украіны ў Расію

Беларускія памежнікі затрымалі грамадзянку Швецыі, якая ішла з Украіны ў Расію. Яна не магла трапіць у гэтую краіну з-за абмежавання ўезду для замежнікаў, уведзенага з-за эпідэміялагічнай сітуацыі, і ёй параілі дзіўны маршрут.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня. Гомельскія памежнікі затрымалі 50-гадовую жанчыну, якая нелегальна прыйшла з Украіны. Затрыманая заявіла, што яна з'яўляецца грамадзянкай Швецыі і ёй трэба трапіць у Расію для афармлення дакументаў для сталага там жыцця.

Высветлілася, што той жа раніцай замежніца спрабавала ўехаць у Беларусь з Украіны легальна. У пункце пропуску "Новая Гута" яе не прапусцілі з-за адсутнасці беларускай візы і вярнулі назад. Пасля гэтага жанчына і пайшла на парушэнне закону.

За парушэнне мяжы грамадзянку Швецыі затрымалі, распачаты адміністрацыйны працэс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі