Беларускія памежнікі вымушаныя ўжываць зброю на мяжы з Украінай

Мяжа з Украінай – самая праблемная для Беларусі. Такую заяву зрабіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі.  Паводле яго словаў, беларускія памежнікі вымушаныя ўжываць зброю на мяжы з Украінай для затрымання кантрабандыстаў і іншых парушальнікаў.

Рачкоўскі адзначыў, што мяжа Беларусі з Еўрасаюзам значна лепш абароненая, чым украінская мяжа з ЕС. Сёлета беларускія памежнікі затрымалі 170 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу, каб патрапіць у ЕС.

А вось мяжу Украіны з Еўрасаюзам не здолелі перайсці аж 5000 чалавек.     

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі