Беларускія легіянеры здабылі ва Украіне залатыя і бронзавыя медалі

Беларускія легіянеры сталі прызёрамі футбольнага чэмпіянату Украіны.
Разам са сваімі партнёрамі па кіеўскім «Дынама» беларус Валянцін Бялькевіч заваяваў «золата» нацыянальнага першынства, а гулец харкаўскага «Металіста» Аляксандр Данілаў стаў уладальнікам «бронзы».

Форвард зборнай Беларусі Сяргей Карніленка, які выступае за днепрапятроўскі «Днепр», забіў 10 мячоў і заняў трэцяе месца сярод бамбардзіраў украінскага першынства. Яго каманда ў чэмпіянаце была толькі чацвёртай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі