Беларускія католікі рыхтуюцца да тэлемоста Мінск-Ватыкан

Да тэлемоста Мінск-Ватыкан з Папам Рымскім Бенедыктам XVI рыхтуюцца беларускія католікі. Ён мусіць адбыцца 1 сакавіка ў 18 гадзін па мінскім часе ў архікафедральным саборы Святой Дзевы Марыі ў беларускай сталіцы.  Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што правядзенне тэлемоста будзе мець вялікае значэнне для беларускіх католікаў і для папулярызацыі Беларусі ў свеце.

Як паведамляе “Інтэрфакс”, сігнал з архікафедральнага касцёла ў Мінску будзе перадавацца праз спадарожнік у ватыканскі тэлецэнтр. Трансляцыя з Ватыкана будзе весціся на восем вялікіх экранаў, усталяваных у мінскім касцёле і на адзін вялізны экран на вуліцы каля храма.

“Малітва з Беларусі падчас тэлемоста будзе весціся на беларускай мове”, адзначыў архіепіскап Кандрусевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі