Беларускія кантрабандысты згубілі дакументы ва Украіне

Мікрааўтобус "Мэрсэдэс", з якога мужчыны выгружалі мяшкі, памежнікі  заўважылі за 10 метраў ад беларускай мяжы. Пабачыўшы памежнікаў, невядомыя кінулі тавар і ўцяклі ў Беларусь. Як выявілася, парушальнікі спрабавалі перамясціць праз мяжу 123 мяхі харчовага маку.



У аўтамабілі, акрамя тавару, знайшліся таксама тэхнічны пашпарт ўладальніка аўтамабіля і пашпарт яшчэ аднаго мужчыны. Дакументы належаць жыхарамі Мінскай вобласці.



Пра кантрабандыстаў украінцы неадкладна паведамілі беларускім калегам. Зараз высвятляюцца ўсе асобы, якія маюць дачыненне да перапраўкі маку, адзначаюць украінскія СМІ.



Фота — ptel.cz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі