Беларускія інтэлігенты і палітыкі заклікаюць падтрымаць маладафронтаўцаў

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі і лідэры дэмакратычных партый звярнуліся да грамадскасці з заклікам прыйсці на суд над актывістамі «Маладога фронту» і падтрымаць іх. Нагадаем, суд над Змітром Хведаруком, Барысам Гарэцкім, Аляксеем Янушэўскім, Алегам Корбанам і Настай Палажанкай пачнецца 30 траўня ў 14 гадзінаў у Савецкім судзе Мінску.
Іх абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Аўтары звароту, сярод якіх Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Станіслаў Шушкевіч, Адам Глёбус, Аляксандр Мілінкевіч, Алег Трусаў і іншыя, заклікаюць людзей выказаць салідарнасць з маладафронтаўцамі.

mfront.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі