Беларускія і расійскія лесасекі высвятлялі адносіны на спрэчнай тэрыторыі

Ляснікі нацыянальнага парку “Себежскі” ў Пскоўскай вобласці абвесцілі, што беларускія калегі з Верхнядзвінскага лясгасу зрабілі некалькі вылазак на расійскую тэрыторыю, дзе секлі лес.  Расіяне спрабавалі злавіць беларусаў на месцы “злачынства”, але тыя паказалі дакументы, паводле якіх гэтая тэрыторыя належыць іх лясгасу. Падчас праверкі былі выяўленыя яшчэ пяць участкаў лесу, якія нікому не належылі.

Была дасягнутая дамова, што на спрэчных участках ні расіяне, ні беларусы секчы лес не будуць.

Беларускі партызан

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі