Беларускія і расійскія дэсантнікі знішчаць умоўных тэрарыстаў на Віцебшчыне

Беларускія і расійскія дэсантнікі знішчаць умоўных тэрарыстаў на Віцебшчыне

Беларускія і расійскія дэсантнікі знішчаць умоўных тэрарыстаў у Віцебскай вобласці. Адбудзецца гэта ў рамках завяршаючага этапу сумесных вучэнняў падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі і Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Ён стартаваў на двух ваенных палігонах, інфармуе РІА “Новости”.

Адзначаецца, што ў антытэрарыстычнай аперацыі паўдзельнічаюць і ўнутраныя войскі Беларусі. Сумесна з дэсантнікамі яны заблакуюць і ліквідуюць на палігоне Лосвіда чатыры групы “незаконных узброеных фармаванняў”, якія прарваліся ў буйны адміністрацыйны цэнтр нашай краіны.

На палігоне Дрэтунь дэсантнікі пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі перашкодзяць прарыву праз мяжу “буйных бандаў”. Паводле легенды вучэнняў, падзеі адбываюцца ў адным з памежных раёнаў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі