Беларускія хакеісты занялі 4-е месца на "Сусветным моладзевым выкліку"

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі не здолела выйграць бронзу на традыцыйным міжнародным турніры "Сусветны моладзевы выклік". У матчы за трэцяе месца наша каманда з буйным лікам прайграла зборнай Усходняй Канады — 1:9. Перад гэтай сустрэчай беларусы мелі толькі 14 гадзінаў на адпачынак пасля паўфінальнага матчу з Заходняй Канадай, у якім саступілі 1:4.

Адзіную шайбу ў беларусаў на 15-й хвіліне сустрэчы закінуў Ігар Варашылаў, які рэалізаваў выдаленне канадскага гульца. Перамогу ў турніры атрымала зборная ЗША, якая ўфінале разграміла Заходнюю Канаду — 7:1.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі