Беларускія хакеісты-юніёры амаль страцілі шанцы застацца ў вышэйшай групе

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі практычна страціла шанцы на захаванне прапіскі ў вышэйшым дывізіёне. 20 красавіка на чэмпіянаце свету ў Казані (Расія) падапечныя Уладзіміра Цыплакова прайгралі першы з двух матчаў турніру за 7—10-е месцы.

Гульня з камандай Славакіі завяршылася з лікам 1:6. Адзіную шайбу ў складзе беларускай зборнай закінуў нападаючы мінскага "Юнацтва" Ігар Равенка. 21 красавіка беларуская зборная згуляе з датчанамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі