Беларускія хакеісты прайгралі чэхам па булітах і ў чвэрцьфінал не трапляюць

На чэмпіянаце свету па хакеі ў Канадзе беларуская зборная страціла шанс выканаць задачу-максімум — трапіць у васьмёрку мацнейшых. 10 траўня ў другім матчы другога раунда падапечныя Курта Фрэйзера ў серыі булітаў саступілі камандзе Чэхіі.
Асноўны час і овертайм завяршыліся ўнічыю 2:2. Лік адкрыў Яраслаў Чупрыс пасля перадач Руслана Салея і Дзмітрыя Мялешкі. Томаш Ралінек аднавіў раўнавагу ў другім перыядзе, закінуўшы шайбу нагой.

Cуддзі вырашылі, што гэта было зроблена ненаўмысна. Андрэй Касціцын ізноў вывеў беларусаў наперад у сярэдзіне трэцяга перыяду, аднак праз 3 хвіліны 48 секунд чэх Алеш Каталік зрабіў шансы роўнымі.

Усе шайбы былі закінуты, калі каманды гулялі ў поўных складах. Серыю булітаў чэшскія хакеісты выйгралі з лікам 2:1.

У ноч з 12 на 13 мая беларуская каманда правядзе заключны матч супраць датчан.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі