Беларускія геі просяць ЕС у перамовах з Лукашэнкам заступіцца за іх правы

Беларускія і расійскія геі вырашылі накіраваць ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім запатрабавалі раўнапраўя для сексуальных меншасцяў у нашай краіне.
Ліст быў таксама дасланы на імя старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэла Барозу, паведамляе “Інтэрфакс”.

Хуткім часам актывісты дзвюх краін плануюць разгарнуць цэлую кампанію ў Еўрапарламенце, патрабуючы, каб Еўрасаюз унёс пытанні абароны правоў сексменшасцяў у перамовы з Лукашэнкам.

Таксама паведамляецца, што расійскія і беларускія гей-актывісты прынялі рашэнне аб сумесным правядзенні "Славянскага гей-параду" у Маскве ў дзень фіналу конкурсу "Еўрабачанне" 16 траўня 2009 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі