Беларускія гандбалісты выйшлі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы

Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі выйшлі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы. Пра гэта стала вядома пасля таго, як Данія перайграла Боснію і Герцагавіну — 26:25 (13:14). За некалькі гадзінаў да гэтага беларусы выйгралі ў Мінску ў зборнай Літвы — 31:24. Камандзе Юрыя Шаўцова заставалася толькі чакаць навінаў з Даніі і яны аказаліся прыемнымі.

Такім чынам, у нашай групе першае месца заняла Данія — 12 ачкоў, на другім месцы Беларусь — 6, Боснія і Герцагавіна з 4 ачкамі заняла трэцяе месца, у Літвы 2 ачкі.

Чэмпіянат Еўропы пройдзе ў студзені 2016 года ў Польшчы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі