Беларускія гандбалісты прайгралі Катару на чэмпіянаце свету

Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі матчам з гаспадарамі турніра завяршылі ў Дохе папярэднюю стадыю чэмпіяната свету.

Яны ўпэўнена выйгралі першы тайм, аднак у другой палове гульні каманда як быццам перастала змагацца і пацярпела паразу — 22:26. Такім чынам, беларусы прайгралі на турніры 4 матчы з 5.  

Зрэшты, яшчэ да пачатку гэтага матча было вядома, што беларусы вылецелі з чэмпіянату. Надзею на працяг выступаў ім магла даць перамога чылійцаў над бразіліяй, аднак Чылі саступіла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі