Як інфармуе "Прессбол", у пяцігадовым рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА Беларусь паднялася на рэкордны, 20-ы радок. Наша краіна мае 20,875 бала.
Яшчэ большага поспеху дасягнуў Кіпр, у якога таксама рэкорднае — 14-е месца. Праз год гэтая краіна атрымае магчымасць заявіць у еўракубкі пяць клубаў, прычым у Лігу чэмпіёнаў — два.