Беларускія дыпламаты атрымалі 9 зваротаў аб дапамозе ў выездзе з Афганістана
![Беларускія дыпламаты атрымалі 9 зваротаў аб дапамозе ў выездзе з Афганістана](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-08-17t131427z_1494429894_rc217p935oaa_rtrmadp_3_afghanistan-conflict-defeat.jpg.webp?itok=_ybe8vT_)
Беларускія дыпламаты атрымалі 9 зваротаў з просьбай дапамагчы выехаць з Афганістана, амаль цалкам захопленага рухам "Талібан". Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў. "Гэта звароты і з Мінска, і з Кабула дапамагчы беларускім грамадзянам, афганскім грамадзянам з відам на жыхарства ў Беларусі ці членам змяшаных сем'яў, — цытуе яго словы тэлеграм-канал @radiomirby. — Мы тут не дзелім людзей".
Іваноў заявіў, што беларускія дыпламаты будуць намагацца дапамагчы ўсім, хто хоча выехаць з Афганістана і звярнуўся па дапамогу.
Раней паведамлялася, што рыхтуецца эвакуацыя грамадзяніна Беларусі з Афганістана. У пасольства нашай краіны ў Таджыкістане звярнулася яго дачка.
Як вядома, у Беларусі няма пасольства ў Афганістане, таму сітуацыяй займаецца пасольства ў Таджыкістане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.