Беларускія букмекеры: Пры перамозе БАТЭ стаўкі памножацца ў 14,5 разоў

Букмекеры аддаюць перавагу пецярбургскаму "Зеніту" у яго сённяшнім матчы Лігі чэмпіёнаў з барысаўскім БАТЭ.
У выпадку перамогі "Зеніта" вядомая букмекерская кантора William Hill выплаціць выйгрыш па каэфіцыенце 1,25. Адпаведна кожны пастаўлены долар прынясе прыбытак толькі ў 25 цэнтаў. Значна большую выгаду абяцаюць аматарам таталізатара стаўкі на нічыю (5,25) і поспех БАТЭ (13), паведамляе агенцтва “РИА Новости”.

Беларуская кантора "Плюс-минус" абяцае памножыць стаўку ў выпадку перамогі БАТЭ ў 14,5 разоў. Каэфіцыент на паражэнне нашай каманды - 1,15, стаўкі на нічыю прымаюцца па каэфіцыенце 5,50. Расійскія букмекеры менш вераць у перамогу барысаўчан: стаўкі прамаюцца па каэфіцыенце 15,5, на нічыю - 5,9, перамогу “Зеніта” - 1,18.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі