Беларускія біятланісты занялі шостае месца ў эстафеце

Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне заняла шостае месца ў эстафетнай гонцы на чацвёртым этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе.
Каманда ў складзе Сяргея Новікава, Рустама Валіуліна, Яўгена Абраменкі і Аляксандра Сымана пераадолела дыстанцыю без штрафных кругоў і з 5 дадатковым патронамі.

У тройку найлепшых увайшлі квартэты з Аўстрыі, Расіі і Нямеччыны.

Напярэдадні ў жаночай эстафеце беларуская каманда фінішавала восьмай. Сёння ў Аберхофе адбудзецца жаночы спрынт.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі