Беларускія біятланісты паказалі свой найлепшы вынік сезону ў эстафеце

Беларускія біятланісты паказалі свой найлепшы вынік сезону ў эстафеце

Беларускія біятланісты паказалі свой найлепшы вынік у эстафеце ў гэтым сезоне на этапах Кубка свету. 13 лютага яны занялі 8-е месца ў гонцы 4х7,5 км, якая прайшла ў амерыканскім Прэск-Айле. Квартэт беларускіх біятланістаў выступаў наступным складам: Уладзімір Чапелін, Дзмітрый Дзюжаў, Сяргей Бачарнікаў і Юрый Лядаў.

Раней прадстаўнікі мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне не траплялі ў дзясятку наймацнейшых у гэтай гонцы.

Пераможцамі мужчынскай эстафеты ў Прэск-Айле сталі нарвежцы, другое месца ў французаў, трэцяе — у зборнай Нямеччыны.

У той жа дзень прайшла жаночая эстафетная гонка, у якой нашы суайчынніцы занялі толькі 13-е месца. На дыстанцыю выходзілі Ірына Крыўко, Анастасія Дубарэзава, Крысціна Ільчанка і Марыя Панфілава. Перамаглі ў гэтай гонцы біятланісткі Чэхіі, на другім месцы — Украіна, на трэцім — Нямеччына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі