Беларускія біятланісткі няўдала выступілі ў эстафеце на чэмпіянаце свету
![Беларускія біятланісткі няўдала выступілі ў эстафеце на чэмпіянаце свету](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/skardzinaallbiathloncom.jpg.webp?itok=2wR04ZIf)
Беларускія біятланісткі няўдала выступілі ў эстафеце на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Нарвегіі. Яны занялі 18-е месца сярод 23 удзельніц. За нашу зборную выступалі Надзея Скардзіна, Дар'я Юркевіч, Анастасія Дубарэзава і Ірына Крыўко. Вынік беларусак: +5.36,9 (3+10). На такі вынік паўплывалі 3 штрафныя кругі Юркевіч на 2-м этапе эстафеты.
Жаночую эстафету выйграла зборная Нарвегіі (1:07.10,0 (0+6)), на другім месцы — Францыя (+5,3 (0+8)), на трэцім — Нямеччына (+28,6 (0+4)).
У суботу пройдзе мужчынская эстафетная гонка.