Беларуская каноэ-чацвёрка заваявала “золата” на чэмпіянаце Еўропы

Чэмпіёнскія тытулы атрымалі Дзмітрый Рабчанка, Дзяніс Гаража, Дзмітрый Вайцішкін і Аляксандр Ваўчэцкі. Іх час склаў 3 хвіліны 23,773 секунды. Другое месца ў экіпажу з Румыніі, трэцяе — ва ўкраінцаў.



Медалі на чэмпіянаце таксама заваявала жаночая байдарка-чацвёрка з Беларусі — Аляксандра Грышына, Вольга Худзенка, Надзея Папок і Маргарыта Цішкевіч. Ім дасталася “бронза” на дыстанцыі 500 метраў.