Беларускія баскетбалісты прайгралі датчанам у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы

Беларускія баскетбалісты прайгралі датчанам у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы

У другім кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы па баскетболе 2021 года зборная Беларусі прайграла камандзе Даніі, інфармуе БЕЛТА. 

Першую чвэрць матчу беларусы прайгралі — 15:27. У дзвюх наступных частках сустрэчы нашым суайчыннікам удалося амаль дагнаць сапернікаў. Аднак да фінальнай сірэны ўсё ж перамагчы датчан беларускія спартоўцы не змаглі — 78:81 (15:27, 26:17, 14:19, 23:18).

Перад гэтым наша зборная выйграла ў Тыране ў каманды Албаніі (73:51). Наступную гульню беларускія баскетбалісты правядуць 14 жніўня на сваёй пляцоўцы супраць Албаніі, а 17 жніўня завершаць турнір у гасцях у дацкай каманды.

У асноўнай адборачны раўнд выйдуць толькі пераможцы груп. Калі каманда Беларусі здолее заняць першае месца, то трапіць у квартэт С, дзе яе сапернікамі будуць зборныя Літвы, Бельгіі ды Чэхіі. 

Фінал чэмпіянату Еўропы з удзелам 24 камандаў адбудзецца ў жніўні 2021 года на пляцоўках Грузіі, Чэхіі, Германіі ды Італіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі