Беларускія баскетбалісты абыгралі партугальцаў — 78:75

Беларускія баскетбалісты абыгралі партугальцаў — 78:75

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе абыграла Партугалію — 78:75 (26:10, 10:23, 17:16, 25:26). Гэта быў матч перадкваліфікацыі да чэмпіянату свету, ён прайшоў у сераду ў мінскім Палацы спорту. Беларусы выдатна пачалі паядынак і стварылі камфортную перавагу, якая вельмі хутка была страчана. У далейшым за перамогу давялося пазмагацца. Арцём Парахоўскі набраў 16 ачкоў, у яго 9 падбораў і 3 перахопы. 16 ачкоў і ў Віталя Лютыча. Па 12 ачкоў набралі Аляксандр Кудраўцаў і Дзмітрый Паляшчук.

Пасля двух матчаў у зборнай Беларусі 3 ачкі. На ачко больш маюць балгары, на ачко менш — партугальцы. У першы раўнд кваліфікацыі праходзяць дзве лепшыя зборныя. 16 жніўня беларуская зборная згуляе дома з балгарамі, а 19 жніўня сустрэнецца ў гасцях з партугальцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі