Беларускія баскетбалісткі страцілі шанец на выхад у плэй-оф чэмпіянату Еўропы

Беларускія баскетбалісткі страцілі шанец на выхад у плэй-оф чэмпіянату Еўропы

Беларускія баскетбалісткі страцілі шанец на выхад у плэй-оф чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Чэхіі. Іх галоўныя канкурэнткі, прадстаўніцы Турцыі, абыгралі Італію (54:53) і такім чынам пазбавілі беларусак надзеяў на 3-е месца ў групе В.

Раней жаночая зборная нашай краіны пацярпела на чэмпіянаце Еўропы дзве паразы — ад Італіі (60:80) і ад Славакіі (56:68). Іх яшчэ чакае матч з Турцыяй, але пры любым выніку беларускі застануцца на 4-м месцы і пакінуць турнір.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі